Вы тут

Кіраўнік дзяржавы з рабочым візітам наведвае Казахстан


Беларусі цікавы вопыт Казахстана па будаўніцтве выставачных павільёнаў для правядзення міжнароднай спецыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора ў Астане падчас двухбаковай сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.


«Мы не маглі не наведаць гэтую выставу, бо вы — нашы сябры, блізкія людзі, і я ведаю, як вы рыхтаваліся да гэтай выставы, колькі зроблена. Мы не проста будзем глядзець павільёны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што нядаўна ў Мінску былі знесены старыя выставачныя плошчы. «Мы спланавалі будаўніцтва беларускай выставы. Таму будзем старанна вывучаць ваш вопыт. Вядома, нам такая маштабнасць не патрэбна — гэта сусветная выстава. Мы вельмі ўважліва вывучым гэты вопыт, і калі вы нам дапаможаце хоць бы архітэктурнымі праектамі, спецыялістамі, і падкажаце, мы вам будзем вельмі ўдзячныя», — адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за тое, што ён прыняў запрашэнне прыехаць у Казахстан для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і ў адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017». Нурсултан Назарбаеў таксама падкрэсліў, што Беларусь на «ЭКСПА-2017» прадстаўлена асобным нацыянальным павільёнам. Па яго словах, Беларусі ёсць што паказаць па новай тэхніцы і тэхналогіях.

*  *  *

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з казахстанскім калегам перадаў яму копіі архіўных дакументаў, выяўленых органамі дзяржбяспекі Беларусі, у дачыненні да асуджаных у БССР у канцы 1930-х гадоў па палітычных матывах і этапаваных у лагер на тэрыторыі Казахстана жанчын. Дакументы прызначаны для Музейна-мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і таталітарызму, які размешчаны на месцы найбуйнейшага савецкага жаночага лагера — Акмолінскага спецаддзялення Карлага НКУС СССР, больш вядомага як Акмолінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы (Алжыр).

Беларускі лідар звярнуў увагу, што Нурсултан Назарбаеў шмат увагі ўдзяляе аднаўленню аб'ектыўнасці гісторыі і гістарычнага працэсу. Кіраўнік нашай дзяржавы расказаў, што калі даведаўся аб рэалізацыі ідэі па стварэнні музейна-гістарычнага комплексу на месцы былога лагера недалёка ад Астаны, то даручыў КДБ Беларусі знайсці і вывучыць архіўныя матэрыялы, бо ў лагер высылаліся людзі з самых розных рэспублік былога СССР.

«Мы знайшлі цікавыя матэрыялы. Думаю, яны паслужаць асновай нашай беларускай выстаўкі ў гэтым музеі», — выказаў на-
дзею Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, перадаваемыя дакументы — копіі спраў у дачыненні да жонак беларускіх пісьменнікаў, лісты сваякоў рэпрэсаваных жанчын. Сярод іх — і цешча народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Вопыт, годны для пераймання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.