Вы тут

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя за май склаў 0,9 працэнта


За месяц беспрацоўе знізілася на 0,1 працэнтнага пункта ў Брэсцкай вобласці (да 1,1 працэнта), Гомельскай (да 1), Гродзенскай (да 0,9), Мінскай (да 0,8) абласцях і ў сталіцы (да 0,4). На Віцебшчыне і Магілёўшчыне гэты паказчык застаўся нязменным — 1,1 і 1 працэнт адпаведна.


Летам узровень зарэгістраванага беспрацоўя традыцыйна зніжаецца. Гэта звязана з ростам вакансій на часовых і сезонных работах, павелічэннем попыту на працоўную сілу ў цэлым.

Калі параўноўваць з леташняй сітуацыяй, то за год колькасць незанятых грамадзян на ўліку зменшылася амаль на 26 працэнтаў (цяпер на ўліку стаіць 37,5 тысячы чалавек). Каэфіцыент напружанасці на рынку знізіўся з 1,5 да 0,7 беспрацоўнага на вакансію, а магчымасць умоўнага ўладкавання на работу вырасла ўдвая — з 68,9 да 133,6 працэнта.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Летам знайсці работу прасцей

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.