Вы тут

Прэзідэнт выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Аляксея Баталава


Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Аляксея Баталава. «З яго легендарным імем звязаны яркія і незабыўныя старонкі гісторыі савецкага і расійскага кінематографа. Фільмы з удзелам Аляксея Баталава па праве ўваходзяць у залаты фонд сучаснай культуры», — гаворыцца ў спачуванні.


Як паведамлялася, народны артыст СССР Аляксей Баталаў памёр у ноч на 15 чэрвеня ва ўзросце 88 гадоў. Акцёр пайшоў з жыцця ў адной з маскоўскіх бальніц. У апошнія пяць месяцаў ён знаходзіўся ў шпіталі.

Аляксей Баталаў здымаўся ў фільмах «Масква слязам не верыць», «Справа Румянцава», «Ляцяць жураўлі», «Дарагі мой чалавек». Паставіў фільмы «Шынель», «Тры таўстуны» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых, Дзяржаўных прэмій СССР і РФ.

Загаловак у газеце: Спачуванні Прэзідэнта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.