Вы тут

Абмежаванне руху ў сталіцы 19-20 чэрвеня


У сувязі з правядзеннем трэніроўкі парада Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама праінфармавала аб абмежаванні руху ў Мінску.


Адбудзецца гэта 19 чэрвеня з 22.00 да 5.30 20 чэрвеня. У час будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў (у тым ліку грамадскага транспарту) па праспекту Машэрава на ўчастках ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева, па вуліцы Ціміразева да вуліцы Сапёраў, па вуліцы Сапёраў да праспекта Пераможцаў і далей па вуліцы Арлоўскай. Па праходжанні калонны рух транспартных сродкаў будзе аднаўляцца.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.