Вы тут

На час рэпетыцый шэсця да Дня Незалежнасці — абмежаванне руху


У сувязі з правядзеннем рэпетыцый маладзёжнага шэсця ў рамках парада войскаў Мінскага гарнізона, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у сталіцы будзе часова абмяжоўвацца рух транспартных сродкаў.


Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», датычыцца гэта будзе праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Абмежаванні будуць дзейнічаць 27 чэрвеня з 19 да 22 гадзін, 28 чэрвеня — з 16 да 20 гадзін, 29 чэрвеня — з 11 да 17 гадзін, 30 чэрвеня, 1 і 2 ліпеня — з 13 да 17 гадзін. Рух аўтобусаў маршрутаў №№29, 44, 136 будзе арганізаваны па праспекце Машэрава, вуліцы М. Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух кірунках (з выкананнем на змененым участку для названых маршрутаў прыпыначных пунктаў «С. м. «Няміга», «Палац спорту»).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.