Вы тут

БЧ прэзентуе свой транзітны патэнцыял на транспартнай выставе ў Кітаі


З 28 па 30 чэрвеня дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр" Беларускай чыгункі (БТЛЦ) і ТАА "Белінтэртранс-Германія" прымуць удзел у 17-й Кітайскай Міжнароднай транспартна-лагістычнай выставе CITLE. Выстава пройдзе ў г. Чэнду ў рамках 13-га Міжнароднага кітайскага лагістычнага тыдня.


Фота: kazakh-zerno.kz

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, для БТЛЦ і ТАА "Белінтэртранс-Германія" галоўная мэта ўдзелу ў выставе — рэклама сваіх паслуг з мэтай прыцягнення дадатковых грузаў. Выкарыстоўваючы пляцоўку выставы, спецыялісты прадпрыемства плануюць правесці сустрэчы з кітайскімі партнёрамі па развіцці грузавых перавозак. Важную ўвагу нададуць рэкламе перавозкі грузаў у кантэйнерах.

Таксама будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах Беларускай чыгункі, тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу перагрузачных магутнасцяў.

Сёння БТЛЦ аказвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг. З мэтай забеспячэння прамой прысутнасці на кітайскім рынку транспартных паслуг у г. Пекіне адкрыта прадстаўніцтва ТАА "Белінтэртранс-Германія", асноўная дзейнасцю якога з'яўляецца пашырэнне супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з грузаўладальнікам з аказаннем поўнага комплексу паслуг ад прапрацоўкі транспартна-лагістычныя схемы да суправаджэння перавозкі.

У рамках рэалізацыі праекта "Эканамічны пояс "Шаўковы шлях" прадпрыемства вядзе актыўную працу па развіцці перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні Кітай —Еўропа — Кітай. Беларуская чыгунка пашырае магчымасці па аказанні комплекснай паслугі арганізацыям Рэспублікі Беларусь па экспарту іх прадукцыі ў Кітай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.