Вы тут

Прэзідэнт В'етнама прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанг прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.


Чакаецца, што сёння ён сустрэнецца з прадстаўнікамі таварыства дружбы "Беларусь - В'етнам", в'етнамскай дыяспары і студэнтамі.

На 27 чэрвеня запланаваны перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга. Бакі абмяркуюць увесь комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а галоўнай тэмай перамоваў стане развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Чакаецца, што па выніках сустрэчы двух лідэраў будзе падпісаны пакет дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг прымуць удзел у адкрыцці Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.

Праграма афіцыйнага візіту Прэзідэнта В'етнама таксама прадугледжвае перамовы з кіраўніцтвам урада Беларусі і Нацыянальнага сходу, наведванне прадпрыемстваў і культурных аб'ектаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.