Вы тут

Міжнародная школа “Лясная навука, моладзь, будучыня” пройдзе ў Гомелі


З 27 па 30 чэрвеня на базе Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук у Гомелі адбудзецца Міжнародная школа-канферэнцыя маладых навукоўцаў “Лясная навука, моладзь, будучыня”, прымеркаваная да Года навукі.


На яе заяўлена 99 дакладаў ад 146 навукоўцаў, якія прадстаўляюць 50 навукова-даследчых, адукацыйных і лесагаспадарчых устаноў з Беларусі і 11 замежных краін: Арменіі, Балгарыі Венгрыі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны і Швецыі. Колькасць замежных удзельнікаў складае каля 50%.

У дакладах маладых навукоўцаў знойдуць адлюстраванне вынікі сучасных даследаванняў у галіне лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкавання,  біялогіі і экалогіі лесу, запаведнай справы, лясной радыёэкалогіі, узнаўлення лясоў, лясной селекцыі, насенняводства, генетыкі і біятэхналогій, аховы і абароны лесу, лесапаркавай гаспадаркі і ландшафтнай архітэктуры. Для ўдзельнікаў школы-канферэнцыі будуць прачытаны лекцыі запрошаных вядучых навукоўцаў, арганізавана стэндавая сесія.

Па выніках работы школы-канферэнцыі плануецца прыняць рэзалюцыю, у якой будзе дадзена ацэнка навуковым дасягненням у галіне вядзення лясной гаспадаркі, атрыманых з удзелам маладых навукоўцаў, а таксама вызначаны перспектыўныя шляхі інтэграцыі фундаментальнай навукі, адукацыі і вытворчасці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут лесу НАН Беларусі і грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства лесаводаў”.

У далейшым арганізатары школы-канферэнцыі плануюць праводзіць мерапрыемства на рэгулярнай аснове.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.