Вы тут

У Віцебску маленькая дзяўчынка выпала з балкона шостага паверху


Віцебскія следчыя праводзяць праверку па факце выпадзення маленькай дзяўчынкі з балкона на шостым паверсе, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.


Фота: asfera.info

Трагедыя адбылася ў мікрараёне Білева ўвечары 24 чэрвеня, калі маці і айчым дзіцяці былі дома. Дзіцяці быў усяго год і 9 месяцаў. У бальніцы малая памерла.

"На месца выязджалі следчыя і работнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пры аглядзе месца здарэння на балконе быў выяўлены зэдлік. Устаноўлена, што ў момант здарэння не толькі дзяўчынка, але і яе 3,5-гадовы брат знаходзіліся без нагляду. Разам з тым сям'я характарызуецца станоўча. Прычыны і ўмовы, якія спрыялі трагедыі, будуць устаноўлены ў ходзе праверкі ", - распавяла Святлана Сахарава.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.