Вы тут

У Лунінецкім раёне шукаюць 94-гадовую пенсіянерку


У Лунінецкім раёне вядуцца пошукі зніклай у лесе 94-гадовай пенсіянеркі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.


Увечары 26 чэрвеня ў РАУС звярнуўся непрацуючы 57-гадовы жыхар вёскі Бастынь. Мужчына паведаміў пра знікненне састарэлай маці. Каля 10-й раніцы пенсіянерка сышла ў лес па ягады, але дадому не вярнулася. Аператыўна была сфарміравана пошукавая група. Міліцыянерам падахвоціліся дапамагчы супрацоўнікі райаддзела па НС, мясцовыя жыхары, паляўнічыя.

Напярэдадні пошукавыя мерапрыемствы не далі вынікаў. Сёння праваахоўнікі разам з добраахвотнікамі зноў адправіліся прачэсваць лес.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.