Вы тут

В'етнам разлічвае на падтрымку Беларуссю на міжнароднай арэне


В'етнам разлічвае на далейшую падтрымку з боку Беларусі на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг падчас перамоваў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе.


Кіраўнік дзяржавы падзякаваў беларускаму боку за падтрымку, аказаную В'етнаму пры яго абранні ў склад шэрагу міжнародных структур. "Спадзяемся, што Беларусь будзе працягваць падтрымліваць нашу кандыдатуру, у прыватнасці, у Савет Бяспекі ААН на 2020-2021 гады", - сказаў Чан Дай Куанг.

Беларусь і В'етнам маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, актыўна падтрымліваюць адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Так, беларускі бок падтрымаў кандыдатуру В'етнама на выбарах у Эканамічны і сацыяльны савет ААН (ЭКАСАС) на 2016-2018 гады і ў склад Камісіі міжнароднага права ААН на 2017-2021 гады.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.