Вы тут

Абмежаванне руху ў сталіцы 28 чэрвеня


У сувязі з правядзеннем трэніровак парада тэхнікі 28 чэрвеня ў Мінску з 18.00 будзе часова абмежаваны рух транспарту.


Гаворка ідзе пра ўчасткі: праспект Незалежнасці ад вуліцы Старынаўскай да праспекта Машэрава і па праспекту Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў.

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, з 22.00 на перыяд генеральнай трэніроўкі парада будзе часткова абмежаваны рух па маршруту: праспект Машэрава, вуліцы Ціміразева, Сапёраў, праспект Пераможцаў, вуліца Арлоўская, плошча Бангалор, вуліца Сурганава, праспекты Незалежнасці і Машэрава.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.