Вы тут

Сацыяльная служба Мінска будзе суправаджаць 300 ветэранаў 3 ліпеня


Сацыяльная служба Мінска будзе суправаджаць 300 ветэранаў вайны на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

 


Сацработнікі разам з валанцёрамі арганізуюць сацыяльнае суправаджэнне ветэранаў на святочныя мерапрыемствы: парад войскаў Мінскага гарнізона, канцэртныя і іншыя праграмы ў цэнтры сталіцы і раёнах горада, сказала прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Яна адзначыла, што ў Мінску ветэранам вайны аказваецца дадатковая дапамога з гарадскога бюджэту (даплаты да пенсіі, аздараўленчы курс у рэабілітацыйным цэнтры і інш.). У бягучым годзе праведзена абследаванне ўмоў жыцця, усе заяўкі ветэранаў ўзятыя на кантроль і рэалізуюцца ў адпаведнасці з планам.

Да Дня Незалежнасці прымеркаваны акцыі "Ветэран побач" (наведванне іх на хаце, ушанаванне, запіс успамінаў), "Чысты дом ветэрана" (аказанне дапамогі ва ўборцы жылля). Гэтыя акцыі арганізуюцца разам з вучнёўскай і студэнцкай моладдзю.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.