Вы тут

Танцпляцоўка для пенсіянераў «Сустрэча» адкрыецца восенню


Размова ідзе пра любімую пажылымі мінчанамі пляцоўку ў парку імя Чалюскінцаў. Рамонт пачаўся гэтым летам. У выніку будзе ўсталявана новая агароджа, тэнт (замест аварыйнага навеса), бетонную плітку заменяць на маналітнае цэментна-палімернае пакрыццё. З'явіцца новая каса з памяшканнем для часовага захоўвання асабістых рэчаў наведвальнікаў. Цалкам зменіцца ўнутранае аздабленне будынка танцавальнай пляцоўкі — падлогі, вокны, дзверы, інжынерныя сістэмы.


— Завяршыць работы па рэканструкцыі плануецца да кастрычніка, — паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Ігар КУШНЯРЭВІЧ.

Пакуль арганізавана альтэрнатыўная пляцоўка для танцаў — на перакрыжаванні Цяністай і Цэнтральнай алей парку, плошчай каля 800 квадратных метраў. Адпачыць там пенсіянеры могуць у суботу і нядзелю з 16 да 19 гадзін.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Запрашаем на вальс

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.