Вы тут

БДУ скарыў яшчэ адзін сусветны рэйтынг універсітэтаў


Белдзяржуніверсітэт упершыню ўвайшоў у найстарэйшы і адзін з самых прэстыжных сусветных рэйтынгаў Шанхайскі прадметны рэйтынг універсітэтаў ARWU 2017 года па фізіцы, дзе заняў месца ў групе 401-500.


Фота: kv.by

Трэба заўважыць, што да гэтага часу ні адзін беларускі ўніверсітэт не ўваходзіў у лік універсітэтаў, якія ранжыруюцца Шанхайскай рэйтынгам. Лепшыя навучальныя ўстановы вызначаюцца на аснове пяці крытэрыяў: прадукцыйнасць  навуковай дзейнасці; індэкс цытавання; міжнароднае супрацоўніцтва; матэрыялы, апублікаваныя выкалдчыкамі ўніверсітэта ў найбольш прэстыжных навуковых часопісах; наяўнасць навуковых узнагарод і прэмій міжнароднага ўзроўню.

Шанхайскі прадметны рэйтынг універсітэтаў ARWU змяшчае ацэнкі універсітэтаў па 52 прадметах, уключаючы прыродазнаўчыя, інжынерна-тэхнічныя, грамадскія навукі, медыцыну і іншыя. Усяго ў даследаванні былі ацэненыя больш за чатыры тысячы універсітэтаў. У фінальную частку рэйтынгу увайшлі 1409 універсітэтаў, у тым ліку 12 расійскіх і адзін беларускі.

Сярод расійскіх ВНУ ў рэйтынгу прадстаўлены Маскоўскі, Санкт-Пецярбургскі, Томскі, Новасібірскі дзяржаўныя ўніверсітэты, Томскі політэхнічны ўніверсітэт, Вышэйшая школа эканомікі, МФТІ, МІФІ, МІСіС, Санкт-Пецярбургскі політэхнічны універсітэт і іншыя. Самы высокі вынік – у МДУ імя М.Ламаносава, які заняў у рэйтынгу па фізіцы 43-е месца.

Варта таксама адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паказвае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах (QS, THE, Webometrics, SIR, U-Multirank і іншых), стабільна трапляючы ў 2 працэнта лепшых універсітэтаў свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.