Па выніках работы гарачай лініі, а таксама ўзаемадзеяння з суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, што аказваюць паслугі ў сферы аўтасэрвісу, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю сфарміраваны спіс з 60 станцый тэхнічнага абслугоўвання, якія, як мяркуецца, нелегальна ажыццяўлялі рамонт і (ці) афарбоўку аўтамабіляў на тэрыторыі краіны, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Нагадаем, каля месяца таму, у мэтах стымулявання насельніцтва да заняткаў легальным бізнесам, абароны правоў спажыўцоў, добрасумленнай канкурэнцыі і ўключэння неабходных звестак у Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пачало адпрацоўваць з бізнес-супольнасцю пытанні збору інфармацыі аб фактах ажыццяўлення нелегальнай дзейнасці па абслугоўванні (рамонце) аўтамабіляў.
Грамадзянам і суб'ектам гаспадарання прапаноўвалася інфармацыю аб незаконнай дзейнасці СТА паведамляць па тэлефоне гарачай лініі або па электроннай пошце міністэрства. Па гэтых фактах, як і абяцалася, будуць прыняты неабходныя меры рэагавання: адпаведныя прапановы па навядзенні парадку ў дадзенай сферы накіраваны ў Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?