Вы тут

У Кітаі ўжо тыдзень стаіць спякота


А на паўночным захадзе - катастрафічныя залевы і паводкі.


У апошні час у Кітаі назіраецца рэкордна высокая тэмпература паветра, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

У Турфане, Сіані і Баоцзы былі ўсталяваныя новыя гістарычныя рэкорды экстрэмальна высокіх тэмператур у ліпені.Чакаецца, што на гэтым тыдні ў паўночна-заходніх раёнах Кітая і ў іншых месцах захаваецца высокая тэмпература, у многіх раёнах Цзянань тэмпература будзе ўтрымлівацца на ўзроўні больш за 35 градусаў, у некаторых месцах будзе перавышаць 40 градусаў. Па дадзеных Цэнтральнага метэабюро, гарачае надвор'е будзе распаўсюджана па ўсім Кітаі на тэрыторыі плошчай 3,64 млн кв.км. 

Што тычыцца ападкаў, то ў раёне ад Сычуаньскага басейна да Хуанхуая прайшлі дажджы, у некаторых раёнах Паўночна-Усходняга Кітая – моцныя залевы. З-за моцных дажджоў у правінцыі Цзілінь на паўночным усходзе КНР пацярпелі 637 тыс. чалавек, сямёра загінулі. Абрынуліся 1847 пабудоў, сур'ёзна пацярпелі яшчэ 6044. Таксама пацярпелі сельгаспасевы на плошчы 138,3 тыс. га, у тым ліку на 10,5 тыс . га ўраджай цалкам знішчаны. Прамы эканамічны ўрон ацэньваецца ў 960 млн юаняў ($141,7 млн).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.