Вы тут

Эстонская паліцыя знайшла веласіпед, украдзены 14 гадоў таму


Супрацоўнікі паліцыі Эстоніі знайшлі веласіпед, украдзены з балкона шматкватэрнага жылога дома ў горадзе Тырва 14 гадоў таму, паведамляе «Інтэрфакс».


Паводле інфармацыі, у 2003 годзе ўладальніца веласіпеда заявіла ў праваахоўныя органы аб згубе, паказаўшы нумар рамы. У той час знайсці двухколавы транспарт не ўдалося, аднак не так даўно яго знайшлі ў Валзе, пра што паліцыя апавясціла пацярпелую па гэтай справе. «Жанчына была вельмі здзіўленая, што веласіпед вернецца да яе. Тым больш што напярэдадні сям'я планавала куплю новага веласіпеда і ўпершыню за доўгі час абмяркоўвала прапажу старога. Сям'я нават пажартавала, што, магчыма, няма сэнсу купляць новы веласіпед, раптам хутка вернуць стары. З гэтай нагоды іх тым больш уразіла радасная вестка пра знойдзены веласіпед, якая паступіла на наступны дзень ад паліцыі», — расказаў прадстаўнік праваахоўных органаў Марэк Кяйс.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.