Вы тут

Макей наведае з афіцыйным візітам Славенію 23-25 ліпеня


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 23-25 ліпеня наведае з афіцыйным візітам Славенію, паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Уладзімір Макей наведае краіну па запрашэнні віцэ-прэм'ера - міністра замежных спраў Славеніі Карла Эр'яўца.

"Акрамя перагавораў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін запланавана правядзенне сустрэч Уладзіміра Макея з Прэзідэнтам Славеніі Барутам Пахарам, мэрам горада Любляны Зоранам Янкавічам, а таксама прадстаўнікамі бізнес-колаў Славеніі", - расказалі ў ведамстве.

Плануецца, што ў час візіту будзе падпісана праграма супрацоўніцтва знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Славеніі на 2017-2018 гады.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.