Вы тут

У Кітаі распрацаваны ўстойлівыя да ядзернага выпраменьвання робаты


Ключавыя тэхналогіі былі асвоены навукоўцамі за два гады.


Кітайскія навукоўцы распрацавалі чатырох робатаў, устойлівых да ўздзеяння ядзернага выпраменьвання, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Ключавыя тэхналогіі для вытворчасці робатаў, здольных працаваць ва ўмовах радыяцыі, былі асвоены за два гады калектывам навукоўцаў з Інстытута оптыка-электронных тэхналогій Акадэміі навук Кітая, Паўднёва-заходняга навукова-тэхнічнага універсітэта і Кітайскага даследчага інстытута інжынернай фізікі. Па паведамленні кіраўніка дадзенага праекта, старшага інжынера Інстытута оптыка-электронных тэхналогій Акадэміі навук Кітая Фэн Чана, робаты могуць пераносіць тэмпературу ў плюс 65 градусаў. 

Датчык фотакамеры на робаце можа працаваць ва ўмовах, калі ўзровень радыяцыі дасягнуў 10 тыс. зв/гадз. Падводная стойкая да ядзернага выпраменьвання фотасістэма высокага дазволу здольная стабільна і надзейна функцыянаваць пад вадой на глыбіні 100 метраў дзякуючы адмысловаму экрану, які абараняе ад выпраменьванняў. Робаты будуць прымяняцца ў надзвычайных сітуацыях на сушы, вядзення падводнага назірання і выканання аперацый пад вадой.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.