Вы тут

Красавік-май у Беларусі былі рэкордна халоднымі


Красавік-май у Беларусі былі рэкордна лядоўнямі, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская.


Вясна прыйшла ў Беларусь на месяц раней за звычайныя тэрміны: 17-18 лютага з пераходам сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз нуль градусаў. Першая палова вясны была цёплай. Сярэднясутачная тэмпература паветра ў сакавіку была на 6 градусаў вышэй за норму. Такая высокая тэмпература адзначаная ў сакавіку ў чацвёрты раз за ўвесь перыяд назіранняў.

У сярэдзіне красавіка ў Беларусі рэзка пахаладала, і да сярэдзіны мая стаяла халоднае надвор'е. "Гэты перыяд быў выключна халодным, тэмпература паветра была на 3-3,5 градуса ніжэй за норму. Так халодна ў гэты час яшчэ не было ні разу за пасляваенны перыяд", - адзначыла Алена Камароўская.

У цэлым першае паўгоддзе 2017 года было цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра склала плюс 5,1 градуса - на 1,7 градуса вышэй за кліматычную норму. Самым цёплым было паўгоддзе 1989 года з сярэдняй паўгадавы тэмпературай 7,4 градуса. Найбольшы ўклад у высокую паўгадавую тэмпературу ўнеслі люты і сакавік.

У той жа час снег у маі - рэдкая з'ява для Беларусі. "1, 10 і 11 мая ішоў снег - гэта рэкордна позна. Снегавое покрыва ў Оршы дасягала вышыні 6 см", - нагадала Алена Камароўская.

Першае паўгоддзе бягучага года запомнілася і замаразкамі. 10-12 мая на большай частцы тэрыторыі краіны адзначаліся замаразкі і ў паветры, і на паверхні глебы інтэнсіўнасцю ад 0 да мінус 5 градусаў. Замаразкі былі і ў пачатку чэрвеня.

У студзені-чэрвені выпала 285 мм ападкаў, ці 99% нормы, вільготныя месяцы чаргаваліся сухімі, падагульніла Алена Камароўская.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.