Вы тут

«Нарыхтоўвалі» бярозавік


Менавіта такі малюнак змаглі назіраць работнікі Маладзечанскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Першамайскага лясніцтва Валожынскага лясгаса.


Па лясным квартале плошчай 2,5 гектара былі раскладзены велізарныя поліэтыленавыя мяхі, а з бяроз тырчалі жалезныя жалабы. «Падсочанымі» былі 38 дрэў. А між тым сезон нарыхтоўкі бярозавіку даўно скончыўся. Чаму дрэвы дагэтуль не апрацаваныя, а ў лесе знаходзіцца па сутнасці смецце, ляснічы растлумачыць не змог. Парадак нарыхтоўкі соку прадугледжвае пасля заканчэння гэтага працэсу зрэзы на дрэвах замазваць варам ці глінай для папярэджання захворванняў. За парушэнне гэтага парадку ляснічы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, несці адказ давядзецца і юрыдычнай асобе.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.