Вы тут

Жыві, Палянка!


У маляўнічым кутку краіны, сярод лясоў ёсць вёсачка з прыгожай назвай Палянка. У 1944 годзе гітлераўцы спалілі яе. На шчасце — без жыхароў: яны ўратаваліся цудам.


Адзін з най­ста­рэй­шых жы­ха­роў Па­лян­кі  Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч Ма­лі­ноў­скі.

Па ініцыятыве Драчкаўскага сельсавета (старшыня Марына Гнедчык) 29 ліпеня тут святкавалі стагоддзе вёскі, сустракалі гасцей, землякоў. Як адзначыла ў сваім выступленні стараста Палянкі Наталля Заранкова, нягледзячы на дажджы, настрой ва ўсіх быў самы сонечны. Дырэктар Дома культуры Наталля Кулік шмат распавядала пра вёску і яе цудоўных людзей, з песнямі і танцамі выступалі і палянкаўцы, і самадзейныя артысты з вёскі Пятровічы. Удзельнікаў свята частавалі юшкай ды рознымі прысмакамі, многія атрымалі граматы і падарункі.

Старэйшыя жыхары Палянкі браты Маліноўскія ды іншыя ўспаміналі, як, адступаючы, немцы палілі вёску, як жыхары яе ўцякалі ў лес, як ратаваліся і потым будаваліся...

Не абышлося і без згадак пра тое, як Палянку перайменавалі ў Паддубнае і колькі сіл спатрэбілася потым, каб вярнуць прыгожую назву...

Уладзімір Шулякоўскі, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.