Удзел у пасяджэнні прыняла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда» Галіна ТРЫБУНАХ.
На сесіі быў зацверджаны план мерапрыемстваў па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчых жывёл і статкаў, прадуктаў жывёльнага паходжання. Асобна закраналіся пытанні забеспячэння нагляду за сельскагаспадарчымі жывёламі і прадуктамі такога паходжання. Акрамя таго, у рабоце 32-й сесіі Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання была разгледжана магчымасць прадастаўлення паверхневага воднага аб'екта ў арэнду для рыбаводства, што не раз выклікала пытанні ў насельніцтва. У ходзе абмеркавання пытанняў Галіна Трыбунах асаблівую ўвагу звярнула на выкананне заканадаўства па ахове навакольнага асяроддзя.
Што за таемнымі дзвярыма?