Вы тут

Ашмянская мытня з 1 кастрычніка спыніць сваё існаванне


Ашмянская мытня з 1 кастрычніка спыніць сваё існаванне. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.


Зона адказнасці Ашмянскай мытні пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Па словах Юрыя Сянько, усе рашэнні для гэтага падрыхтаваныя. Кіраўнічы персанал будзе пераведзены ў памежныя пункты мытнага афармлення, у іншыя аддзелы. "За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцнена мяжа. Часткова адбудзецца скарачэнне часткі адміністрацыйнага апарата, які выконваў функцыі кіравання на ашмянскім напрамку", - растлумачыў старшыня ДМК.

Камітэт, роўна як і іншыя дзяржаўныя органы, працягвае аптымізацыю сваіх службаў. Па яе выніках ДМК будзе скарочаны на 20 адзінак, а мытная служба ў цэлым на 100. Яшчэ 407 супрацоўнікаў перавядуць у разрад тэхнічнага персаналу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.