Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Егіпта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусейну Халіль аль-Сісі, сем'ям і родным ахвяр чыгуначнай трагедыі каля горада Александрыя, у якой загінула каля 30 чалавек. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што вестка аб гібелі вялікай колькасці людзей у выніку гэтай трагедыі выклікала боль і смутак у сэрцах беларусаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.