Такое званне прысвоіла Міжнародная федэрацыя харавой музыкі.
"Міжнародная федэрацыя харавой музыкі (МФХМ) прысвоіла Цяньдунань-Мяа-Дунскай аўтаномнай акрузе (правінцыя Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай) статус "сусветнай сталіцы хораў", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
МФХМ прысвоіла Цяньдунаню гэты статус падчас Міжнароднага фестываля народных хораў, яки прайшоў тут. У фэсце ўдзельнічали 69 хораў больш чым з 20 краін і рэгіёнаў, у тым ліку з Кітая, ЗША, Расіі, Швецыі, Мексікі, Марока і Венгрыі. У прыватнасці, мексіканскі, мараканскі і шведскі народныя хоры прыбылі ў Кітай ўпершыню.
Зараз да МФХМ далучыліся 90 краін. Дадзеная федэрацыя з'яўляецца адзінай спецыялізаванай міжнароднай арганізацыяй у галіне харавога спеву, прызнанай ЮНЕСКА. Як вядома, Цяньдунань багаты нематэрыяльнай культурнай спадчынай, уключаючы дунскія народныя харавыя спевы і мастацтва спеваў народнасці мяа.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?