Вы тут

Памяць удзельнікаў партызанскага атрада "Бальшавік" ўшануюць у Гомелі


Памяць партызан і падпольшчыкаў - удзельнікаў атрада "Бальшавік", які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах Гомеля, ушануюць 19 жніўня, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама.​


Ля мемарыяльнага комплексу "Партызанская крынічка", размешчанага ў лясным урочышчы ў прыгарадзе Гомеля, у гонар 76-й гадавіны стварэння атрада пройдзе мітынг-рэквіем. Ён завершыцца хвілінай маўчання і цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў да мемарыяла. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшануюць прадстаўнікі органаў улады, ветэранскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў.

Працягнецца мерапрыемства ў абласным музеі ваеннай славы. Тут адбудзецца сустрэча франтавікоў, былых партызан і падпольшчыкаў. Заключным акордам стане канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі абласнога цэнтра.

Партызанскі атрад "Бальшавік", які стаў першым на тэрыторыі вобласці, быў створаны ў жніўні 1941 года падчас абарончых баёў за Гомель. Першапачаткова ён налічваў каля 50 чалавек. Байцы "Бальшавіка" праводзілі дыверсіі на чыгунцы, асноўных аўтамагістралях, цалкам паралізавалі рух судоў па рацэ Сож. Разам з часткамі Чырвонай Арміі партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі "Баграціён". Па дадзеных ваеннай хронікі, партызаны і падпольшчыкі Гомеля знішчылі больш за 10 тыс. гітлераўцаў, мноства варожых эшалонаў, складоў боепрыпасаў і рыштунку, вывелі з нямецкіх лагераў смерці больш за 8 тыс. ваеннапалонных, выратавалі ад згону ў рабства каля 5 тыс. мірных грамадзян.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.