Вы тут

Аўстралійскі Мельбурн прызнаны самым камфортным горадам свету


Горад Мельбурн ў Аўстраліі названы самым камфортным горадам для жыцця, па версіі аналітыкаў выдання The Economist.


Фота: womanadvice.ru

Складальнікі спісу ўлічвалі стабільнасць, інфраструктуру, навакольнае асяроддзе, ахову здароўя і адукацыю, культуру.

Мэльбурн набраў 97,5 бала з 100 магчымых. На другім месцы ў рэйтынгу размясцілася Вена (Аўстрыя), далей ідуць тры канадскія гарады - Ванкувер, Таронта, Калгары (Канада). У топ-10 па камфорце для жыцця таксама ўвайшлі Адэлаіда, Перт (Аўстралія), Окленд (Новая Зеландыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Гамбург (Германія). Усяго ацэньвалася 140 гарадоў.

Як правіла, у лідары рэйтынгу трапляюць не самыя буйныя гарады эканамічна развітых краін свету. Гэта тлумачыцца тым, што ў мегаполісах досыць адчувальная нагрузка на інфраструктуру, складаней забяспечваць бяспеку.

korrespondent.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.