Вы тут

Сёння ў другой палавіне дня чакаюцца навальніцы


Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў другой палавіне дня 17 жніўня з-за навальніц, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Фота: belive.ru

"Сёння ў перыяд з 12.00 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай і па заходняй частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у некаторых раёнах град. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 21-23 гадзін", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.