Вы тут

Прэзідэнт абмяркуе з педагогамі сучасны стан і будучыню адукацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня прыме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Мерапрыемства пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы. На яго запрошаны больш за 800 чалавек, сярод якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але, перш за ўсё, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца меркаваннямі і вопытам па тых ці іншых пытаннях.

На пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета плануецца падрабязна абмеркаваць бягучыя трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу і з улікам перадавога нацыянальнага і замежнага вопыту. Будзе дадзена ацэнка вынікам развіцця ў Беларусі ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі, намечаны перспектывы іх удасканалення. У цэнтры ўвагі таксама роля педагога, прынцыпы і падыходы да выхавання падрастаючага пакалення.

Для ўдзельнікаў рэспубліканскага педагагічнага савета арганізавана выстаўка творчых дасягненняў педагогаў, навучальнай і навучальна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Адна з навінак - так званы разумны школьны аўтобус, які з дапамогай спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу дае магчымасць дадаткова забяспечыць бяспеку вучняў.

Тэлеверсія пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педсавета з удзелам Прэзідэнта Беларусі будзе паказана 24 жніўня ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 21.30.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.