Вы тут

Айчынныя электравеласіпеды могуць з'явіцца ў продажы ў наступным годзе


Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон» Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Янкевіч.


«Веласіпед з мотаколам будзе прадавацца ўжо з вясны. Прычым з'явіцца не толькі двухколавы, але і трохколавы варыянт», — расказаў Мікалай Янкевіч. Акрамя таго, кіраўніцтва завода разлічвае арганізаваць вытворчасць на сваёй базе, але пры гэтым захаваць брэнд «Бусел». Мотавеласіпед здольны развіць скорасць да 40 кіламетраў за гадзіну. Магутнасць матора складае 600 ват, ён працуе ад акумулятара. Калі магутнасць павысіць, то можна будзе перавозіць і грузы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Веласіпед з маторчыкам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.