Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Яды, або Сусветная гісторыя атручванняў»

Дзе і калі: МІР, 11 верасня ў 4.00

Ніколі — чуеце, ніколі не пачынайце задушэўных гаворак з незнаёмцамі. Асабліва калі ваш выпадковы суразмоўнік, з выгляду звычайны пенсіянер, мае мілую звычку насіць з сабой у чамаданчыку ўзоры самых страшных атрут усіх часоў і народаў...

Вось герой карціны Карэна Шахназарава, акцёр Алег Волкаў, засмучаны здрадай жонкі з суседам — слесарам Арнольдам, не прыслухаўся да ціхага голасу інтуіцыі і ў хмельнай крыўдзе адкрыўся перад невядомым. А ў выніку патрапіў наўпрост у шэрагі Клуба Вялікіх Атрутнікаў, у кампанію да Нерона, Калігулы, прадстаўнікоў сямейства Борджыа, Кацярыны Медзічы ды іншых высакародных злачынцаў... Што цяпер рабіць? У новага знаёмага Алега адказ вельмі просты: зразумела, атруціць здрадніцу, яе каханка, ну і цешчу разам з імі. Тым больш, знакамітыя папярэднікі могуць даць шмат карысных парад на гэты конт. На мяжы рэальнага і ўяўнага ледзь-ледзь здагадваешся: крыміналу — быць, ці ўвесь гэты экскурс у сусветную гісторыю атручванняў уражліваму акцёру толькі прысніўся?


Што: «Экспрэс-камандзіроўка»

Дзе і калі: «Беларусь 1», 15 верасня ў 22.00, 16 верасня ў 6.35 і 17 верасня ў 7.15

У чым хараство міні-серыялаў? Па жаданні гледача, іхнія 4—8 эпізодаў можна альбо «праглынуць» за адзін вечар, альбо расцягнуць на некалькі дзён. Тэлеканалы найчасцей прапануюць другі варыянт — як і ў выпадку з гэтай чатырохсерыйнай гісторыяй.

Дачка алігарха, уладальніка выдавецкага холдынга Каця Ігнацьева працуе на прадпрыемстве бацькі. Ну, як працуе — чыста фармальна займае даволі высокую пасаду. Але пры гэтым адчайна прагне пацвердзіць сваю кампетэнтнасць — нездарма ж яна вывучылася на крызіснага менеджара. Аднойчы такая магчымасць выпадае: раённы штодзённы часопіс, які ўваходзіць у холдынг, знаходзіцца на мяжы закрыцця з-за нерэнтабельнасці. Дзяўчына выпраўляецца ў камандзіроўку на месца, каб за месяц аднавіць паспяховую работу выдання і даказаць бацьку, што ёй можна давяраць сур'ёзныя праекты. Але яна не здагадваецца, што неўзабаве адбудзецца сустрэча, якая цалкам зменіць усе загадзя збудаваныя планы...


Што: «Навучы жонку руліць»

Дзе і калі: «Беларусь 2», з 9 верасня па суботах і панядзелках

Жанчына за рулём — невычарпальная тэма для анекдотаў, ролікаў у інтэрнэце і наогул мужчынскіх кпінаў. Альбо выклік для сапраўды моцных духам мужчын, якія рызыкнуць выступіць для сваіх каханых інструктарамі па ваджэнні — прычым у рэальных гарадскіх умовах і не на вучэбным, а на ўласным аўто.

У кожным выпуску рэаліці-шоу бяруць удзел дзве сямейныя пары, якім за тры дні ў экстрэмальных умовах трэба прайсці вадзіцельскі майстар-клас і здаць іспыт прафесійнаму гоншчыку. Пара-пераможца, якая пройдзе не толькі тэст-драйв, але і выпрабаванне пачуццяў, атрымлівае ўнушальны грашовы прыз.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.