Вы тут

Беларусы возьмуць удзел у фестывалі "Моладзь — за Саюзную дзяржаву"


11 верасня творчая маладзёжная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе каля ста чалавек, у тым ліку папулярных беларускіх дыджэяў, гуртоў "PRАвакацыя", "Лас-Вегас", ансамбля салістаў "Беларуская песня", Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь харэаграфічнага ансамбля "Зорька", маладзёжнага тэатра эстрады "Школа зорак", маладых выканаўцаў Руслана Асланова, Алесі Сяргейчык, а таксама ўдзельнікі конкурсу маладзёжнай песні адпраўляецца ў Растоў-на-Доне (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў маштабным XII фэстывалі "Моладзь — за Саюзную дзяржаву", арганізатарам якога выступаюць Сакратарыят Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, па Камітэт маладзёжнай палітыцы Урада Растоўскай вобласці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Санкт-Пецярбургскі прадусарскай цэнтр "ДыСка" (г. Мінск, вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі, 11.00 — 12.00).


Асноўныя мерапрыемствы фестывалю, галоўнай задачай якога з'яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, стварэнне адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы моладзі Беларусі і Расіі, распаўсюджванне лепшых ідэй у сферы сучаснага маладзёжнага руху і развіцця супрацоўніцтва паміж маоадзёжнымі аб'яднаннямі дзвюх краін, пройдуць 13-19 верасня і аб'яднаюць каля 300 чалавек (разам з гледачамі і гасцямі — каля 15 000).

Даведака. Упершыню фэст адбыўся ў Анапе ў 2006 годзе і быў прымеркаваны да 10-й гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі. З кожным годам колькасць аўдыторыі павялічваецца, а геаграфія пашыраецца. Традыцыйна ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі і больш за 15 розных рэгіёнаў Расіі. Рэгулярна да мерапрыемстваў фестывалю далучаюцца дэлегацыі з Казахстана.

Згодна з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і Грамадскім аб'яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ад 21 мая 2007г. арганізацыю ўдзелу беларускай дэлегацыі ў фестывалі ажыццяўляе ГА “БРСМ”.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 14 верасня ў Растоўскім акадэмічным тэатры драмы імя М. Горкага. Праграма форуму ўключае маладзёжную канцэртную эстафету па гарадах Растоўскай вобласці, адкрыты дыялог на тэму “Ці лёгка быць маладым ...”, які запланаваны і пройдзе ў фармаце пасяджэння Камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Да дыскусіі далучацца прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх маладзёжных аб'яднанняў дзвюх краін. У маладзёжным аздараўленчым лагеры “Спадарожнік” удзельнікі фестывалю сустрэнуцца з аднагодкамі, якія сабраліся на рэгіянальны маладзёжны форум “Маладая хваля. Будучыня Дона” і інш.

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю "Моладзь — за Саюзную дзяржаву” — конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні.

Неабходна адзначыць, што за гады існавання конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні зарэкамендаваў сябе адной з самых перспектыўных пляцовак для пачынаючых артыстаў. У розныя гады яго пераможцамі і лаўрэатамі станавіліся Алёна Ланская, Васіліса Старшова, Ягор Шаранкоў, Аксана Сымон і іншыя.

Для падбору ўдзельнікаў у прэстыжным конкурсе маладых вакалістаў Саюзнай дзяржавы летам бягучага года БРСМ арганізаваў адборачныя туры ва ўсіх рэгіёнах краіны і  Мінску (прыняло ўдзел больш за 300 чалавек). Лепшыя па выніках адбораў прадставяць у конкурсе маладых выканаўцаў Беларусь Рэспублікі. Гэта — Вераніка Астрога (г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць); Анастасія Лейкіна і Мікалай Камянкоў (г. Віцебск, Віцебская вобласць); Анастасія Старавойтава (Гомельская вобласць); Багдан Мішкінь (г. Ліда, Гродзенская вобласць), Карына Ромыш і Кацярына Гаўрылюк (Мінская вобласць); Сафія Астапюк і Яна Гінь (г. Мінск).

У Растове-на-Доне ацэнку іх таленту і таленту ўдзельнікаў конкурсу з Расіі і Казахстана дасць прафесійнае журы, у якое ўваходзяць вядомыя прадзюсары і музыкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

Даведка. Нашу краіну ў журы прадставіць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі Алёна Ланская; папулярная спявачка, вядучая тэлебачання і радыё Вольга Плотнікава.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Акрамя таго, з 2010 года Саветам Парламенцкага Сходу заснавана два спецыяльныя прызы, якія ўручаюцца ў намінацыях “Лепшы выканаўца ад Рэспублікі Беларусь” і “Лепшы выканаўца ад Расійскай Федэрацыі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.