Вы тут

У Пекіне можна праехацца на трамваях «Дандан»


Карпарацыя грамадскага транспарту Пекіна запусціла дзве экскурсійныя лініі трамвая «Дандан» (па сутнасці аўтобусы, але вонкава нагадваюць старадаўнія трамваі, якія калісьці курсавалі ў цэнтры сталіцы) па начным горадзе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Зараз жыхары і госці змогуць атрымаць асалоду ад яркіх агнёў старажытнай сталіцы. Па паведамленні Карпарацыі грамадскага транспарту Пекіна, дзве экскурсійныя лініі ўключаюць у сябе маршруты па ўсходняй і заходняй частках горада. Трамваі будуць курсіраваць у кругавую з адпраўным і канчатковым прыпынкам «Цяньмэнь». На маршруце па ўсходняй частцы Пекіна можна палюбавацца вуліцай Чан'ань, бізнес-раёнам CBD, вуліцамі Санлітунь і Гуйцзе, а таксама гістарычнай вобласцю трох азёр Шычахай. 

Што тычыцца маршруту па заходняй частцы горада, пасажыры змогуць атрымаць асалоду ад выгляду Пекінскага выставачнага цэнтра, Тэлевізійнай вежы, заходняй часткі вуліцы Чан'ань, вуліцым Пін'ань. У заходняй частцы сталіцы ўсе жадаючыя могуць падняцца на тэлевізійную вежу і паглядзець на панараму Пекіна. Акрамя гэтага, яны таксама могуць пакатацца на драконавых  лодках, падобна на тыя, што былі ў старажытнасці. 

Пасажыры трамваяў «Дандан» могуць як праехаць увесь маршрут, не выходзячы з транспарту, так і сысці на патрэбным ім прыпынку. Час адпраўлення трамваяў па ўсходнім маршруце ў 20 і 20:30, кошт квітка складае 30 юаняў. Час адпраўлення па заходнім маршруце - 19:30, кошт квітка складае 100 юаняў. Трамваі аснашчаны электроннымі гідамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.