Вы тут

Прыём картак Visa payWave даступны на станцыі метро "Плошча Леніна"


У мінскім метрапалітэне з’явіўся першы мадэрнізаваны турнікет з магчымасцю прыёму бескантактных банкаўскіх картак Visa payWave любых банкаў. Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта “Аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду” пры ўдзеле “Сталічнага транспарту і сувязі”, Мінскага метрапалітэна, “БПС-Ашчадбанк”, міжнароднай плацежнай сістэмы Visa і IBA Group. У свеце ўсяго каля дваццаці падобных праектаў, а на тэрыторыі СНД Мінск стане трэцім пасля Масквы і Кіева з падобнай магчымасцю.


Пакуль размова ідзе аб пілотным праекце, які будзе рэалізаваны ў бліжэйшыя тры месяцы. Калі па завяршэнні карыстальнікі дадуць станоўчыя ацэнкі такой з’яве, то можна будзе ісці далей і ўкараняць гэту сістэму ў наземным транспарце, адзначае дырэктар прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый ШКУРАТАЎ.

Штодня паслугамі метрапалітэна карыстаюцца 800 тысяч пасажыраў, даволі значная частка якіх набывае жэтон на адну паездку — адсюль і чэргі ля касы, што даволі нязручна. А цяпер уладальнік карткі Visa payWave падыходзіць да турнікета, які па сваім колеры і спецыяльных указальніках няцяжка разгледзець сярод іншых, і прыкладае банкаўскую картку да валідатара.

З цягам часу не толькі Visa будзе прадастаўляць падобную магчымасць. Валідатары, распрацаваныя беларускімі спецыялістамі, маюць магчымасць падтрымліваць розныя бескантактныя прылады, так што ў далейшым да іх можна будзе прывязаць і гаджэты. Больш за тое, размова можа ісці не толькі пра аднаразовыя паездкі, а таксама пра зніжкі пры пэўнай колькасці паездак на працягу сутак. Пераабсталяванне ўсіх турнікетаў на ўсіх станцыях метро будзе адбывацца паэтапна.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.