Вы тут

Працягваюцца пошукі зніклага ў пушчы хлопчыка


Скончыўся дзявяты дзень пошуку зніклага 10-гадовага хлопчыка Максіма Мархалюка. На жаль, інфармацыі аб зніклым па-ранейшаму няма.


- Начныя пошукі не далі ніякіх вынікаў, - распавялі Onliner.by ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. - Сёння пошукавыя работы працягваліся па старой схеме, таксама працавала авіяцыя. Усё ў ранейшым рэжыме. Пакуль, на жаль, інфармацыі няма.

Па дадзеных ПВА «Анёл», сёння валанцёраў менш. Паводле папярэдніх ацэнак, у пошуку прымаюць удзел каля 1500 чалавек.

- Квадрат пошукаў пашырылі, усё ідзе па ранейшым пляне, - распавёў камандзір ПВА «Анёл» Сяргей Коўган. - Дзякуй вайскоўцам. Мы звярнуліся ў Міністэрства абароны, папрасілі даслаць палявую кухню. Учора ўвечары прыехалі тры разлікі. Яны накармілі людзей вячэрай, сёння цэлы дзень таксама будуць карміць.

Што за восем дзён пошуку атрымалася выявіць у лесе?

Будан

Ён знаходзіцца неглыбока ў лесе. Менавіта ў гэты будан, па словах сяброў Максіма, ён і паехаў, сказаў, што пойдзе па грыбы, і клікаў іх. Але яны не пагадзіліся.

Кошык з грыбамі

Так, каля будана знайшлі кошык з грыбамі. Але, як высветлілася, ён не належаў хлопчыку. А вось ровар, па словах бацькі Максіма, як раз і быў ля будана.

Адзенне

Учора валанцёры знайшлі ў лесе вопратку. Яе перадалі бацькам, але аказалася, што гэта не рэчы Максіма.

Сляды

Невядомыя сляды валанцёры знайшлі на гліне. Праўда, нельга сказаць, што гэта адбіткі абутку Максіма.

Кармушка

Кармушка, дзе як быццам мог адпачываць хлопчык. Так, сапраўды, кармушку, у якой мог ляжаць чалавек, знаходзілі. Але дакладна вызначыць, што гэта быў Максім, немагчыма.

Фактычна пакуль не знойдзена ніякіх слядоў хлопца ў пушчы, акрамя ровара. Пошукі працягваюцца.

Onliner.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.