Вы тут

Згублены партрэт пэндзля Рубенса знайшлі праз 400 год


Партрэт пэндзля легендарнага фламандскага жывапісца Піцера Паўля Рубенса выявілі ў нечаканым месцы праз 400 гадоў пасля яго стварэння.


Напісаны вобраз герцага Бэкінгэма пэндзля фламандскага мастака XVII стагоддзя быў ідэнтыфікаваны доктарам Бендарам Гравенорам, вядучым праграмы "Страчаныя шэдэўры" на тэлеканале BBC Four.

Доўгія гады палатно знаходзілася ў калекцыі Музеяў Глазга і нават выстаўлялася публіцы ў дваранскім музеі-сядзібе Полак-хаус.

Але перафарбоўванне партрэта і стогадовы бруд прымушала музейшчыкаў думаць, што гэта копія з арыгіналу, зробленая іншым мастакам пасля смерці аўтара.

Адноўлены партрэт Джорджа Вільерса, першага герцага Бэкінгэма, прызнаў сапраўдным і Бэн ван Бенедэн, дырэктар Дома Рубенса ў Антвэрпэне.

Ён сказаў, што гэта рэдкі дадатак да збору партрэтаў Рубенса, які шмат у чым раскрывае яго творчы метад у гэтым жанры.

ВВС

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.