Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Югру" ў чарговым матчы КХЛ


Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Югру" ў чарговым матчы КХЛ з лікам 2:1 (0:0, 1:1, 0:1).


Перад пачаткам гульні ў Ханты-Мансійску трэнерскі штаб беларускай каманды аб'явіў аб вяртанні ў строй Уладзіміра Дзянісава. Капітан "Дынама" прапусціў больш як два тыдні з-за траўмы, але змог аднавіцца хутчэй, чым прагназавалі ўрачы, і дапамог сваёй камандзе перамагчы.

"Югра" (Ханты-Мансійск) - "Дынама-Мінск" - 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)
Ханты-Мансійск. "Арэна-Югра". 2500 гледачоў.

"Югра": Праскуракоў; Некаленка - Лякомцаў (к), Савінайнен - Макараў - Скачкоў; Штайнах - Вітасек, Варфаламееў - Шыпаў - Пестушко; Угольнікаў - Перацягін, Анкудзінаў - Маёраў - Булянскі; Моня - Кур'янаў - Каралёў; Мелякоў.

"Дынама-Мінск": Энрат; Граньяні - Дзянісаў (к), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Лісавец, Паўловіч - Кавыршын - Мацярухін; Шынкевіч - Хенкель, Лінгле - Кулакоў - Сцяпанаў; Шаранговіч - Волкаў - Кітараў; Знахарэнка, Буйніцкі.

Шайбы: 0:1 - Буйніцкі (Кітараў, 28.51). 1:1 - Савінайнен (Скачкоў, Лякомцаў, 35.29, у большасці). 1:2 - Кавыршын (Фантэйн, 59.10).

Кідкі: 24 - 39.

Штраф: 10 - 10.

У матчы з "Югрой" не планавалася вялікай колькасці галоў. Гаспадары пляцоўкі часта выкарыстоўваюць супраць сапернікаў ахоўную тактыку. У першым перыядзе ў дынамаўцаў былі дзве добрыя магчымасці для ўзяцця варот. На 9-й хвіліне Арцём Волкаў у хуткай атацы не змог перайграць галкіпера "Югры" Ілью Праскуракова, а праз 10 хвілін мінчане пайшлі ў чарговую контратаку, але адкрыць лік так і не змаглі.

Зрабіць гэта ўдалося на 29-й хвіліне матчу. Аляксандр Кітараў і Дзмітрый Буйніцкі ўбяжалі ўдваіх супраць аднаго абаронцы гаспадароў. У гэтай сітуацыі Дзмітрый Буйніцкі не прамахнуўся: моцным кідком форвард адправіў шайбу пад правай рукой Ільі Праскуракова - 1:0. Адразу ж пасля ўкідвання ў цэнтры пляцоўкі мінчане атрымалі колькасную большасць за парушэнне правіл з боку хакеістаў "Югры". Аднак павялічыць сваю перавагу не ўдалося. Гульня ў няроўных складах лепш ўдалася расійскай камандзе. За штурханне саперніка клюшкай Яўген Лісавец адправіўся ў бокс для штрафнікоў. У выніку форвард "Югры" Велі-Маці Савінайнен своечасова згуляў на дабіванні. У апошнія 20 хвілін сустрэчы Яўген Кавыршын змог апынуцца на выгаднай пазіцыі пасля кідка Джасціна Фантэйна і ўстанавіў канчатковы лік - 2:1.

Як адзначыў адзін з трэнераў "зуброў" Сяргей Стась пасля фінальнай сірэны, галоўнай праблемай беларускай каманды застаецца рэалізацыя большасці, над чым і прадаўжае працаваць клуб. У актыве мінчан 17 ачкоў і 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Заключны матч выязной серыі мінскае "Дынама" правядзе 27 верасня ў Омску з "Авангардам", якім кіруе беларускі трэнер Андрэй Скабелка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.