Вы тут

Бульбы, як і іншай агародніны, сёлета хопіць усім


Любімыя многімі беларусамі караняплоды на палетках Гомельскай вобласці на сённяшнюю дату ўбраны на 44%. Бульбы накапалі 63,2 тысячы тон пры ўраджайнасці 262 цэнтнера з гектара.


— Ураджайнасць на 33% вышэйшая за ўзровень мінулага года. І хоць плошчы пад бульбу на Гомельшчыне скарочаны на 11%, без любімых клубняў беларусы не застануцца, — гаворыць намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Іван Сідарэнка. — Сёння бульбай займаюцца спецыялізаваныя гаспадаркі, якія маюць сховішчы для якаснага захоўвання ўраджаю. Калі гэтай культурай займацца сур'ёзна і думаць пра яе экспарт, то важна выконваць умовы захоўвання — толькі ў спецыяльных памяшканнях, для гэтага прызначаных.

Самая высокая ўраджайнасць бульбы — у Буда-Кашалёўскім раёне — 350 ц/га. Амаль 300 цэнтнераў атрымліваюць з гектара ў Рагачоўскім і Гомельскім раёнах. У аблсельгасхарчы падкрэсліваюць, што насельніцтва вобласці будзе забяспечана бульбай у неабходнай колькасці. Зрабіць запасы можна падчас восеньскіх кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, якія праходзяць да канца восені. Самая важная задача, якой займаюцца аграрыі, гэта фарміраванне стабілізацыйных фондаў. Запэўніваюць, што ўсім хопіць не толькі бульбы, але і іншай агародніны.

— Нашы асноўныя культуры — бульба, капуста, цыбуля, морква, буракі — будуць закладзены на ўзроўні мінулага года. Капусту пакуль убіралі толькі ранняспелую. Што датычыцца позняй — тэрміны ўборкі не зусім падышлі. Буракі ўбраны на Гомельшчыне на 8% плошчаў, накапана 727 тон. Іх ураджайнасць перавышае ўзровень мінулага года амаль у два разы і складае 560 ц/га. Морква ўбрана на пятай частцы плошчаў, яе накапалі амаль 2 тысячы тон. Ураджайнасць гэтай культуры на ўзроўні мінулага года — 480 ц/га. Значна перавысілі леташні ўзровень па цыбулі. Яе ўжо сабралі 18,5 тысячы тон. На палях засталося менш за 8% — гэта дзесьці 40 га. Некалькі гадоў у Жыткавіцкім раёне вырошчваюць салодкую кукурузу. Сёлета сабралі 1000 тон катахоў, — паведамляе абласны камітэт.

Што датычыцца кукурузы, якую гаспадаркі вырошчваюць на зерне, яна можа стаяць на палях даволі доўга. Пры гэтым якасць яе не пагаршаецца. Нават наадварот, запэўнівае Іван Сідарэнка:

— Памяншаецца яе вільготнасць і, значыць, патрабуецца менш выдаткаў пры сушцы. Мы будзем імкнуцца на працягу кастрычніка ўбраць кукурузу, прызначаную на зерне. Сёння ўбрана 4,7 тысячы га, намалочана 30,7 тысячы тон. Ураджайнасць цяпер 66 ц/га, але яна павялічыцца.

Такім чынам, сцвярджаюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, агародніны для ўнутранага рынку хопіць. А што застанецца, гаспадаркі будуць прадаваць на экспарт.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Вераснёўскі другі хлеб

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.