Вы тут

БДУ ўвайшоў у 1% найлепшых універсітэтаў рэгіёну


Па выніках апублікаванага брытанскім агенцтвам QS рэйтынгу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у ТОП-25 найлепшых ВНУ ў рэгіёне краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, эканоміка якіх развіваецца. Ён падняўся адразу на 18 пазіцый і заняў 21 месца. З улікам таго, што ўсяго ў гэтым рэгіёне налічваецца больш за 2900 універсітэтаў, Белдзяржуніверсітэт  ўваходзіць у 1% найлепшых.


Ацэнка дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў ажыццяўлялася па 9 крытэрыях: акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод працадаўцаў, суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, колькасць супрацоўнікаў з вучонай ступенню, колькасць запрошаных выкладчыкаў з іншых краін, працэнт замежных студэнтаў, эфектыўнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных артыкулаў, якія прыпадаюць на аднаго супрацоўніка, частата цытаванння навуковых артыкулаў работнікаў  універсітэта.

Найбольш высокія пазіцыі ў новым рэйтынгу БДУ займае па такіх крытэрыях як акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод працадаўцаў і суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці прафесарска-выкладчыцкага складу. Гэта сведчыць аб нязменна высокай якасці выкладання ў БДУ, а таксама аб рэпутацыі ўніверсітэта не толькі ў краіне, але і ў свеце, бо аснову рэйтынгу складае апытанне міжнародных экспертаў.

На верхнім радку рэйтынгу размясціўся Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. За ім ідуць Новасібірскі дзяржаўны універсітэт, Тартускі ўніверсітэт (Эстонія), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Карлаў універсітэт (Чэхія). З беларускіх ВНУ ў рэйтынгу акрамя Белдзяржуніверсітэта прадстаўлены Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які заняў у гэтым годзе 79 пазіцыю, а таксама БДУІР (118 месца) і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (месца ў групе 191-200).

У рэйтынгу ўніверсітэтаў краінаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі, эканоміка якіх развіваецца,  удзельнічаюць ВНУ Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Турцыі і Украіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.