Вы тут

Школьнікі некалькі дзён каталіся на ўкрадзеным аўто


На сталічнай вуліцы Ясеніна нарад патрульна-паставой службы міліцыі Маскоўскага РУУС звярнуў увагу на аўтамабіль БМВ 525, у якога пры здзяйсненні развароту заглух рухавік.


Калі супрацоўнікі міліцыі спыніліся побач, каб даведацца, ці не патрабуецца дапамога, кіроўца і пасажыр уцяклі, кінуўшы аўто. Супрацоўнікі міліцыі звязаліся з уладальнікам машыны. Высветлілася, што аўтамабіль ужо некалькі месяцаў знаходзіўся на стаянцы, бо быў у тэхнічна няспраўным стане. Жанчына і не падазравала, што яе аўтамабіль сагналі.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы школьнікаў былі ўстаноўлены. Пасля затрымання яны растлумачылі, што даўно звярнулі ўвагу на аўтамабіль БМВ, які стаяў на адным месцы ўжо некалькі месяцаў, і вырашылі, што ён нікому не патрэбны. Хлопцы ўскрылі дзверы, у салоне знайшлі запасны ключ, але завесці аўтамабіль не змаглі: быў разраджаны акумулятар. Зарадзіўшы яго дома, яны некалькі дзён каталіся на ўкрадзеным аўто па вуліцах раёна.

У дачыненні да дзевяцікласнікаў заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.