Вы тут

У ЗША заявілі, што тэрарысты рыхтуюць новае 11 верасня


Выконваючая абавязкі міністра ўнутранай бяспекі ЗША Элейн Дзьюк лічыць, што тэрарыстычныя групоўкі рыхтуюць буйныя тэракты. Аб гэтым яна заявіла ў сваім выступленні ў амерыканскім пасольстве ў Лондане, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Daily Mail.


Фота: golos-ameriki.ru

"Тэрарыстычныя групоўкі, "Ісламская дзяржава" гэта або іншыя, хочуць арганізаваць буйны ўзрыў, як той, што быў учынены 11 верасня. Яны збіраюцца выкарыстоўваць самалёт, у разведкі няма ў гэтым сумненняў", - заявіла Элейн Дзьюк.

Паводле яе слоў, тэракты з выкарыстаннем фургонаў і халоднай зброі патрэбны тэрарыстам, каб ствараць атмасферу страху і не пакідаць без справы сваіх баевікоў, аднак гэта не значыць, "што яны адмовіліся ад галоўнага сцэнарыя з самалётам".

Элейн Дзьюк таксама адзначыла, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў ЗША вельмі высокі. "Тэрарысты моцныя, яны хутка да ўсяго прыстасоўваюцца, і пагроза тэракта цяпер на самым высокім узроўні з 11 верасня. У нас павінны быць усе магчымыя сродкі для процідзеяння ім", - сказала яна.

11 верасня 2001 года баевікі-смяротнікі з тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" захапілі пасажырскія самалёты і ўрэзаліся на іх у дзве вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, а таксама ў будынак Пентагона. У выніку гэтай буйнейшай у свеце серыі тэрактаў загінулі 2 тыс. 996 чалавек, звыш 6 тыс. чалавек атрымалі раненні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.