Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Амерыканскі жаніх»

Беларусь 2, з 27 кастрычніка

Рамантызаванае рэаліці-шоу пра заакіянскія пошукі асабістага шчасця. Дзяўчаты з Расіі накіруюцца ў Маямі, каб паспаборнічаць за руку і сэрца аднаго з чатырох халастых амерыканцаў. Мужчын жа аб'ядноўвае не толькі сталасць і матэрыяльная забяспечанасць, але і паходжанне: іх сем'і некалі з'ехалі з СССР, пакінуўшы нашчадкам на памяць не страшылкі пра ліхія 90-я, а настальгічна-светлыя ўспаміны пра краіну Саветаў і пажаданне звязаць лёс менавіта з рускай дзяўчынай.

Праўда, для гэтага прэтэндэнткам давядзецца праявіць цвёрдасць духу і цвярозасць розуму, быць максімальна шчырымі і адкрытымі, каб пазбегчы шматлікіх спакус Маямі і даказаць, што імі рухаюць не разбэшчанасць і меркантыльнасць, а сапраўдныя пачуцці. У каго гэта атрымаецца — тая і пазнаёміцца з бацькамі жаніха і завершыць гісторыю хэпі-эндам: вяселлем. Усіх астатніх чакаюць слёзы расчаравання і дарога дадому... «Фінал невядомы нават нам, — сцвярджаюць прадзюсары шоу, — мы гатовыя здымаць чатыры вяселлі, але можа так атрымацца, што не будзе ніводнага».


«Чакай мяне»

НТБ-Беларусь, з 27 кастрычніка

Не-не, тут няма памылкі: без перабольшання легендарная праграма, якая амаль 20 гадоў дапамагала сотням тысяч разлучаных у дзяцінстве людзей, страчаным сябрам, згубленым сваякам зноў адшукаць адно аднаго, «пераехала» на тэлеканал НТБ у сувязі са зменай кантэнт-палітыкі апошняга. Яе вядучымі сталі актрыса і тэлевядучая Юлія Высоцкая, акцёр тэатра і кіно Сяргей Шакураў, а таксама заснавальнік пошукава-выратавальнай арганізацыі «Ліза Алерт» Рыгор Сяргееў, які будзе расказваць гледачам, як непасрэда вядуцца пошукі зніклых людзей.

Акрамя таго, прадзюсары абяцаюць упершыню паказаць пошукавы механізм знутры — для гэтага на сувязь са студыяй будзе выходзіць пошукавы цэнтр «Чакай мяне», які працуе бесперапынна і кругласутачна сем дзён на тыдзень.

У сувязі са зменамі, якія адбыліся, праграма «Чакай мяне. Беларусь» больш не будзе выходзіць у эфіры АНТ. Але, як адзначаюць прадстаўнікі тэлеканала, усе атрыманыя заяўкі на пошук мінская рэдакцыя перадала маскоўскім калегам, каб тыя працягнулі працу.


«На белым кані»

Беларусь 1, 29 кастрычніка ў 13.10 і 15.30

Напалову камедыя, напалову меладрама, а ў цэлым сучасная 4-серыйная казка, сярод найбольш частых водгукаў гледачоў пра якую — словы «мілая, пазітыўная, добрая і наіўная».

Малады хлопец Дзяніс жыве ў Маскве, служыць у коннай паліцыі і хоча заваяваць сэрца сімпатычнай напарніцы. Аднак гэтыя планы цалкам перакрэслівае выпадковае знаёмства з прыезджай дзяўчынай, у якой на вакзале ўкралі рэчы і дакументы, а знаёмых у сталіцы няма, акрамя жаніха, чый адрас яна таксама згубіла. Дзяніс бярэцца дапамагчы правінцыйнай госці ў пошуках, але паступова разумее, што ўжо сам закахаўся ў яе....

Загаловак у газеце: Каму эмоцый?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.