Вы тут

У Гродна можна пайсці на масаж паводле традыцыйнай усходняй медыцыны


У Гродна можна атрымаць фізія- і іголкарэфлексатэрапію, вода- і травалячэнне, пайсці на масаж і заняткі ёгай паводле традыцыйнай усходняй медыцыны.


Праект коштам 600 тысяч долараў ажыццявілі інвестары з правінцыі Ганьсу. Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны ўзведзены каля дзіцячай паліклінікі абласнога цэнтра. Па словах старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, рашэнне аб адкрыцці было прынятае пасля таго, як гродзенская дэлегацыя наведала такі цэнтр у Кітаі. Прапанаваныя тут методыкі скіраваныя на рэабілітацыю і прафілактыку захворванняў. У новым цэнтры будуць працаваць як нашы спецыялісты, так і кітайскія — пасля атрымання неабходных сертыфікатаў для работы ў беларускай сістэме аховы здароўя.

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны — другі аб'ект, узведзены кітайскімі інвестарамі ў Гродне. Нядаўна запушчаны ў эксплуатацыю смеццесартавальны завод, на чарзе — праект па рэканструкцыі гасцініцы «Гродна». У мінулым годзе гандлёва-прамысловая карпарацыя правінцыі Ганьсу набыла 16-павярховы будынак гасцініцы. Праект прадугледжвае стварэнне 4-зоркавага гатэля, рэстарана кітайскай кухні, офісных і гандлёвых памяшканняў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кітайскі масаж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.