Вы тут

13 лістапада заканчваецца рэгістрацыя на IT-алімпіяду “BIT-Cup 2017”


Арганізатарам спаборніцтваў выступае факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР, вядучы IT-факультэт Беларусі. “BIT-Cup 2017” — добры спосаб гучна заявіць пра сябе ў прафесійнай сферы.


Алімпіяда праходзіць у фармаце конкурсных заданняў, якія набліжаны да рэальных задач, з якімі сутыкаюцца спецыялісты кампаній у сферы IT. У гэтым годзе ўдзельнікам прапануецца выбраць адзін з трох прапанаваных конкурсаў:

  • конкурс кампаніі Яндэкс “Алгарытмы захоўвання і апрацоўкі дадзеных”;
  • конкурс кампаніі Promwad “Мультымедыя-рашэнні на базе Embedded Linux";
  • конкурс кампаніі R-Style Lab “Базы дадзеных (SQL)”.

Для вырашэння пастаўленых задач канкурсантам спатрэбіцца не толькі веданне метадаў эфектыўнага захоўвання і апрацоўкі атрыманай інфармацыі, але таксама інтуіцыя і вопыт даследчыка.

— BIT-Cup — адна з найлепшых ініцыятыў. Конкурсы арыентаваныя пераважна на практыку і часцяком патрабуюць нейкіх спецыяльных навыкаў. Мая парада — не бойцеся таго, чаго вы не ведаеце, проста выберыце ўпадабаную тэму і выдаткуйце час на вывучэнне новага, - кажа Арцём Амельчук, пераможца конкурсу Microsoft Bot Challenge.

Паліна Каралёва, прызёр конкурсу “Базы дадзеных: конкурс R-Style Lab удзельнічала ў алімпіядзе двойчы: “Арганізацыя спаборніцтваў — на вышыні плюс цікавыя заданні і дружная каманда валанцёраў. Спадзяюся паўдзельнічаць яшчэ раз, каб акунуцца ў незабыўную атмасферу. Дзякуй усім за BIT-Cup!”

Сярод партнёраў і спонсараў алімпіяды —  Яндэкс, Promwad, R-Style Lab, IBA Group, Softeq Flash Solutions, ITS Partner, Gurtam і Qulix Systems.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.