Вы тут

Сіноптыкі чакаюць у аўторак невялікі мінус нават удзень


У наступныя двое сутак у Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, ападкаў будзе няшмат, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу днём па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі: мокры снег, дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад нуля да 5 цяпла. А ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі з перавагай мокрага снегу. Уначы — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад нуля да плюс 5.

У панядзелак і аўторак на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. У панядзелак на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў. У аўторак уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да нуля, днём — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Падаў мокры снег...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.