Вы тут

Рэканструкцыя аўтадарогі Мінск-Барысаў пачнецца не пазней за 2020 год


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам СЗАТ "БелДжы".


"Максімум у 2020 годзе ў нас будзе рэканструкцыя гэтай дарогі. Гэта дарога маёй маладосці, калі хочаце. Я па ёй шмат разоў ездзіў, калі яшчэ не было аб'язной ад Мінска да Барысава. Тады менш было транспарту, цалкам дастаткова яе было. Сёння па ёй праехаў і думаю, што яна ўжо слабаватая. Але я хутка даехаў, літаральна за 20 мінут. Ведаю, што вам больш трэба часу. І зразумеў, што дарогу трэба шліфануць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што прыблізны кошт работ складае $150 млн. "Гэта вялікія грошы - лічы, паўзавода. Да 2020 года або ў 2020 годзе мы пачнём прыводзіць яе ў парадак, каб затораў не было. Можа быць, калі грошы з'явяцца, яшчэ дабавім паласу, каб яна была шырокай. Мне хочацца гэту дарогу прывесці ў парадак. Таму што якой бы аб'язной дарогі ні было, гэта дарога патрэбна, яна будзе запатрабавана заўсёды", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.