Вы тут

Кітай паскорыць рэформу дзяржпрадпрыемстваў


Дзве групы дзяржпрадпрыемстваў укаранілі змешаную форму ўласнасці.


Кітай паскорыць рэформу дзяржпрадпрыемстваў (ДП) у наступным годзе, паколькі іх рэструктурызацыя займае важнае месца ў парадку дзеянняў рэгіянальных урадаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

"Шэраг новых урадавых дырэктыў і апавяшчэнняў разам з некаторымі важнымі пілотнымі праектамі мяркуюць, што рэформа дзяржпрадпрыемстваў, хутчэй за ўсё, будзе паскорана ў будучым годзе", — заявіла эканаміст UBS Ван Таа. Аналітыкі запэўніваюць, што зроблены кіраўніцтвам краіны акцэнт на рэформе ДП на ХІХ з'ездзе КПК яшчэ раз пацвердзіў, што Кітай поўны рашучасці правесці яе гладка і дабратворна. Залішнія вытворчыя магутнасці, дрэннае карпаратыўнае кіраванне і нізкая прадукцыйнасць прывялі да зніжэння даходаў ДП, паказчыкі па якіх пагоршыліся ў 2015 годзе. Разумеючы важнасць дзяржпрадпрыемстваў для ўстойлівага эканамічнага росту краіны, КНР запусціла серыю рэформаў, якія ўключаюць змяненне структуры долевага ўдзелу, размеркаванне няпрофільных актываў, і пошук новых інавацый. 

Такім чынам, дзве групы дзяржпрадпрыемстваў сферы прамысловасці - ад паслуг электраэнергетычных кампаній да грамадзянскай авіяцыі — у эксперыментальным рэжыме ўкаранілі змешаную форму ўласнасці, якая дапускае прыватныя і замежныя інвестыцыі ў некаторыя кампаніі. Па словах намесніка старшыні Кітайскага таварыства па вывучэнні рэформы і развіцця прадпрыемстваў Лі Цзын, яшчэ больш рэгіянальных ДП будуць уключаны ў трэцюю групу пілотных кампаній, спіс якой будзе вядомы на працягу наступных некалькіх месяцаў. 

Некаторыя рэгіянальныя адміністрацыі ўжо ўкаранілі планы па паскарэнню рэформы дзяржпрадпрыемстваў. Напрыклад, урад Шэньчжэня падрыхтавала план па выяўленні ДП у канкурэнтных сектарах у рамках падрыхтоўкі да дыверсіфікацыі уласнасці. Рэформа з увядзеннем змяшанай формы ўласнасці ў сферы камерцыйных ДП у Шэньчжэне будзе ў асноўным завершана да 2019 годзе. Рэгіянальныя ўлады ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун рэалізавалі дырэктывы па падтрымцы сек'юрытызацыі актываў ДП. Да 2020 года плануецца вывесці на рынак капіталу 3 дзяржпрадпрыемствы або іх профільную вытворчасць, а таксама падняць узровень сек'юрытызацыі ДП рэгіянальнага ўзроўню на больш чым 60 працэнтаў. 

Намаганні, зробленыя раней для аднаўлення дзяржпрадпрыемстваў, акупіліся. Апошнія дадзеныя Міністэрства фінансаў КНР паказваюць, што за першыя 3 квартала сукупны даход вышэйзгаданых прадпрыемстваў вырас на 24,9 працэнта ў гадавым вылічэнні да 2,2 трлн юаней (332 млрд долараў), што вышэй 21,7 % росту ў першыя 8 месяцаў бягучага года. Рэгіянальныя дзяржпрадпрыемства апярэдзілі цэнтральныя па сукупным даходзе на 40,3 працэнта ў гадавым выражэнні. 

Па словах Ван Таа, калі меркаваць з пункту гледжання зніжэння выдаткаў, дысцыпліны расходавання бюджэтных сродкаў і павышэння прыбытковасці капіталу, то можна адзначыць прыкметны прагрэс. "У далейшым, паколькі шырокамаштабная прыватызацыя або закрыццё ДП малаверагодныя, чакаецца ўмацаванне іх пазіцый шляхам зліцця і паглынання, продажу няпрофільных актываў, рэформы з увядзеннем змяшанай формы ўласнасці і павелічэння мер заахвочвання супрацоўнікаў", — падагульніла Ван Таа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.