Вы тут

У Уздзенскім раёне 22-24 лістапада пройдуць вучэнні МНС


22-24 лістапада на тэрыторыі Уздзенскага раёна пройдуць комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторыі ад НС і грамадзянскай абароне. Пра гэта паведамляе сайт Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Яны праводзяцца адзін раз у сем гадоў.


Вучэнні адкрыюцца пасяджэннем штаба, праверкай сістэмы абвесткі і дакладам аварыйных службаў раёна аб наяўных сілах і сродках ліквідацыі НС. І адразу ж пачнецца адпрацоўка ўзаемадзеяння аварыйных службаў у ходзе ліквідацыі наступстваў непагадзі і багатых ападкаў у выглядзе снегу. У гэты ж дзень па легендзе адбудзецца разгерметызацыя трубаправода з аміякам ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Сігнал аб небяспецы мясцовым жыхарам дасць сістэма абвесткі аб НС. У гэты ж дзень будуць адпрацаваны дзеянні службаў у выпадку выяўлення пакінутага без нагляду пакета з невядомым змесцівам, магчымасць абвальвання будынка з масавым знаходжаннем людзей, дзеянні ў выпадку пагаршэння ўмоў надвор'я.

На працягу вучэнняў аварыйныя службы адпрацуюць дзеянні па ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных НС, іншых няштатных сітуацый, якія могуць адбыцца на тэрыторыі раёна, што дазволіць у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць рэальныя НС і мінімізаваць іх наступствы.

Ратавальнікі нагадваюць: калі вы пачулі гук сірэны, неабходна неадкладна ўключыць тэлевізар, радыёпрыёмнік (іншыя СМІ) і праслухаць рэкамендацыі спецыялістаў, як сябе паводзіць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.